У Беларусі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі на 6 жніўня з-за спякоты

На сонца ў такое надвор'е лепш не выходзіць / Еўрарадыё

На сонца ў такое надвор'е лепш не выходзіць / Еўрарадыё

У нядзелю ў Беларусі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за анамальнай спякоты, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Тэмпература паветра ўначы па краіне складзе плюс 18-24 градусы, а днём — ад плюс 31 да 34 градусаў. На большай частцы Брэсцкай і Гомельскай абласцей будзе яшчэ гарачэй — 35-37 градусаў.

Сіноптыкі прагназуюць невялікую воблачнасць. Ноччу па паўночным захадзе, а днём у некаторых раёнах Брэсцкай вобласці чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

У спякоту варта ўстрымацца ад паездак на грамадскім транспарце, актыўнай фізічнай нагрузкі і знаходжання на сонцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі