У Беларусі будуць рыхтаваць рэжысёраў цырка

У Беларусі будуць рыхтаваць рэжысёраў цырка

БДУ культуры і мастацтваў пачынае рыхтаваць рэжысёраў цыркавых відовішчаў, паведамляецца на сайце ўстановы. 

У 2022 годзе ўпершыню пройдзе набор на завочную форму навучання — у краіне не хапае падобных спецыялістаў.

"Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па гэтым напрамку дасць магчымасць павысіць узровень арганізацыі і правядзення тэатралізаваных паказаў, фестываляў, культурна-масавых мерапрыемстваў у Беларусі", — перакананыя ва ўніверсітэце.

Апроч рэжысёраў цырка ўніверсітэт сёлета аб'явіў пра адкрыццё яшчэ некалькіх новых спецыяльнасцяў. Гэта "бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць" — аналітыка і цыфрызацыя, а таксама "харэаграфічнае мастацтва (народны танец)" у завочнай скарочанай форме атрымання адукацыі. Апроч таго, узнаўляецца набор на дзённую форму навучання на спецыяльнасць "духавыя інструменты" і "духавыя народныя інструменты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі