У Беларусі дадаліся сем новых палітвязняў

У Беларусі дадаліся сем новых палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек. Гэта Артур Хацько, Ягор Вяршынін, Арцём Салавей, Арцём Карачун, Дзмітрый Шыманскі, Максім Цішкевіч і Павел Лукаянаў. Ім інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") і ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі"), паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Праваабаронцы адзначаюць, што ўсе згаданыя людзі былі ўдзельнікамі паслявыбарных акцыяў пратэсту. Адказнасць за эскалацыю сілы падчас акцый пратэсту праваабаронцы цалкам ускладаюць на міліцыянтаў.

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама праваабаронцы заклікаюць вызваліць усіх палітвязняў і грамадзян, затрыманых за ўдзел у мірных сходах, і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр “Вясна”, "Прававая ініцыятыва", Lawtrend, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН-цэнтр, РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Беларускі дакументацыйны цэнтр, "Ідэнтычнасць і права", кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман канстанта", Беларуская асацыяцыя журналістаў.

На сёння ў Беларусі 637 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі