У Беларусі для чыноўнікаў увядуць "прэзумпцыю віны" (відэа)

Беларусы, якія займаюць высокія пасады і жывуць не па сродках, будуць вымушаныя даказаць, якім чынам у іх бяруцца грошы на дарагі адпачынак, на нерухомасць і аўтамабілі. Вось што распавёў у эфіры тэлеканала АНТ Эдуард Нікіцін, начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі:



"Калі ў іх выдаткі перавышаюць прыбыткі, то крыніцу паходжання гэтых сродкаў яны будуць абавязаны даказаць. Інакш пракуратура будзе мець права выставіць пазоў аб забранні гэтых грашовых сродкаў на карысць дзяржавы".



Вядома, што летась у нашай краіне было зафіксавана 2300 карупцыйных злачынстваў, следчыя штодня распачыналі па 4 крымінальныя справы. А з пачатку 2014 года хабарнікі нанеслі дзяржаве страты на суму 10 мільярдаў рублёў.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі