У Беларусі хочуць зрабіць новае свята — Дзень народнага адзінства
![У Беларусі хочуць зрабіць новае свята — Дзень народнага адзінства](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sviata-0302.jpg.webp?itok=puS9KJ9e)
Беларускі ўрад зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, перадае БЕЛТА.
У спісе мерапрыемстваў — ажно 106 пунктаў. Сярод іх ёсць, напрыклад, аўтамотавелапрабег, прысвечаны Году народнага адзінства. Таксама плануецца прызначыць новае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Гэтае пытанне мяркуецца прапрацаваць да 1 сакавіка.
Акрамя таго будзе падрыхтаваны праект закона, накіраванага на супрацьдзеянне рэабілітацыі нацызму, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых.
Паведамляецца і пра іншыя планы ўлады па выдаткоўванні бюджэтных грошай. Гэта, напрыклад, стварэнне інфармрэсурсу "Народная згода" і Telegram-канала, прысвечанага Году народнага адзінства, сацыялагічныя даследаванні "Народнае адзінства як фактар умацавання беларускай дзяржавы".
Прапануецца правесці таксама Усебеларускую малітву "За Беларусь!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.