У Беларусі могуць увесці сістэму электроннай чаргі на мяжы (відэа)
З такой прапановай у пятніцу выступіў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў увесці ў Беларусі сістэму электроннай чаргі на мяжы. 3 красавіка ён наведаў Дзяржаўны мытны камітэт і выступіў перад яго кіраўнічым складам.
Як інфармуе БелаПАН, Лукашэнка адзначыў, што, нягледзячы на сфармаваную сістэму аўтадарожных пунктаў пропуску, чэргі на мяжы перыядычна выстройваюцца.
"Час уводзіць сістэму электроннай чаргі. Калі гэта вырашае праблему, то гэта трэба неадкладна зрабіць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Таксама Лукашэнка запатрабаваў аператыўна правесці работу па перадачы аўтадарожных пунктаў пропуску мясцовым выканаўчым органам кіравання. Ён лічыць, што для паскарэння таварапатокаў цераз мяжу неабходна прымаць самыя разнастайныя меры.
На Ашмянскай мытні выявілі карупцыйную схему (відэа)
Фота, відэа: БЕЛТА