У Беларусі можа з'явіцца кубінская вакцына ад раку

Ужо ідуць перамовы аб рэгістрацыі кубінскага прэпарата ў РБ, ілюстрацыйнае фота

Ужо ідуць перамовы аб рэгістрацыі кубінскага прэпарата ў РБ, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларусь плануе атрымаць кубінскую вакцыну супраць раку лёгкіх. Ужо ідзе праца па яе рэгістрацыі ў нашай краіне. Пра гэта ў эфіры СТБ распавёў дырэктар дзяржпрадпрыемства "Акадэмфарм" НАН Беларусі Юрый Мікіцкі. У распрацоўцы гэтай вакцыны прымалі ўдзел і беларускія навукоўцы. На самім "Акадэмфарме" няма тэхналагічнай магчымасці рабіць ін'екцыйныя вакцыны. Але беларускія спецыялісты працуюць з замежнымі калегамі на аснове кантрактаў у іншых краінах. Так, у прыватнасці, быў рэалізаваны кубінскі праект.

Мікіцкі таксама распавёў, што яго прадпрыемства рыхтуе да выпуску больш за 30 новых прэпаратаў. У аптэках краіны яны з'явяцца на працягу бліжэйшых 10 гадоў. "Гэта прэпараты лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў. Гэта прэпараты для папярэджання трамбозаў. Гэта прэпараты для лячэння хваробы Паркінсана, дэменцыі. Тое, што наганяе ўвесь цывілізаваны свет і Беларусь", — адзначыў дырэктар "Акадэмфарма". Ён падкрэсліў, што ў аснове беларускіх прэпаратаў будзе тое ж дзеючае рэчыва, што і ў "Германіі, Англіі, Амерыцы і ва ўсіх краінах свету".

Пры гэтым ён адзначыў, што пры вытворчасці такіх прэпаратаў важныя якасная сыравіна і захаванне тэхналогіі, і ў "Акадэмфарма", паводле яго слоў, усё гэта ёсць, у адрозненне ад многіх "ноунейм-вытворцаў" у Кітаі, Індыі. "Яны робяць копію, як умеюць. Адхіляючыся ад прынятай тэхналогіі, не чысцячы прамежкавыя прадукты сінтэзу. Яны прадаюць такую ж, умоўна кажучы, малекулу, але гэта дзве вялікія розніцы", — сказаў Мікіцкі. Ён асабліва падкрэсліў, што "таннае не можа быць добрым".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі