У Беларусі налічылі больш за 29 тысяч зняволеных
Кожны пяты з іх знаходзіцца ў следчым ізалятары.
29058 чалавек знаходзіліся на 1 кастрычніка 2014 года ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі. Гэта на 5% больш, чым было на адпаведную дату мінулага года.
5476 чалавек былі на пачатак кастрычніка бягучага года ў следчых ізалятарах, інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Фота — ria.ru