У Беларусі пачалі крымінальную справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі

У Беларусі пачалі крымінальную справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі

У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць мэра Рыгі Мартыньша Стакіса і кіраўніка МЗС Латвіі Эдгарса Рынкевічса. Іх дзеянні кваліфікуюцца як "наўмысныя дзеянні, накіравананыя на распальванне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці" (ч. 3 арт. 130 КК), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры нашай краіны. Так кваліфікаваная замена чырвона-зялёнага сцяга на бел-чырвона-белы на флагштоку ў цэнтры латвійскай сталіцы (у Латвіі праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, у якім удзельнічае і беларуская зборная). Сцяг асабіста замянілі мэр Рыгі і міністр замежных спраў. "Сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!", — так патлумачыў Стакіс свой учынак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі