У Беларусі пачаліся праблемы з вакцынай ад вятранкі

У Беларусі пачаліся праблемы з вакцынай ад вятранкі

Кампанія GlaxoSmithKline адмовілася пастаўляць у Беларусь вакцыну "Варылрыкс" ад ветраной воспы (вятранкі).

Як паведамляе БЕЛТА, адмова звязаная з вытворчымі праблемамі.

Загадчыца аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая заявіла, што Мінздароўя арганізоўвала пастаўкі вакцыны ў Беларусь. "На жаль, быў атрыманы афіцыйны адказ ад фірмы-вытворцы GlaxoSmithKline пра тое, што на працягу 2022 года ў сувязі з глабальнымі праблемамі з вытворчасцю пастаўка гэтага вакцыннага прэпарату на тэрыторыю нашай краіны немагчымая", — кажа спецыялістка.

Прэпарат "Варылрыкс" выкарыстоўваецца для прафілактыкі вятранкі ў дзяцей з 12 месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі