У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя даменаў у кірылічнай зоне .бел

У сакавіку ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя даменаў у кірылічнай зоне .бел. Адпаведную інфармацыю можна пабачыць на сайце домен.бел, дзе паведамляецца пра парадак рэгістрацыі даменаў у беларускай кірылічнай зоне.

Працэс рэгістрацыі сайтаў будзе праходзіць у некалькі этапаў, адзначае БЕЛТА. Спярша пройдзе прыём заявак на прыярытэтную рэгістрацыю ад уладальнікаў гандлёвых марак і фірмовых найменняў юрыдычных асоб. Гэты этап разлічаны тры месяцы і пачнецца ўжо на пачатку вясны. Пасля гэтага адбудзецца серыя дабрачынных аўкцыёнаў прэміум-даменаў .бел. Гэты этап таксама расцягнецца на тры месяцы. Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя ў дзіцячыя дамы пад канкрэтныя праекты.

У бліжэйшыя дні будуць апублікаваныя дакладныя даты правядзення этапаў, кошт даменаў .бел на этапах прыярытэтнай рэгістрацыі, парадак падачы заявак для ўладальнікаў гандлёвых марак і фірмовых юрыдычных асоб.

Фота — banana.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі