У Беларусі памерлі 63 чалавекі з COVID-19
![У Беларусі памерлі 63 чалавекі з COVID-19](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-04-24t115621z_709353094_rc2zag9t6dz7_rtrmadp_3_health-coronavirus-belgium-psychiatric.jpg.webp?itok=NbvLUB6l)
У Беларусі на раніцу 24 красавіка памерлі 63 чалавекі з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі дадаліся тры ахвяры (за папярэдні дзень — дзве). У нашай краіне зарэгістравана 8773 выпадкі каранавіруса. За суткі іх колькасць павялічылася на 751 (у папярэдні дзень — на 741), гэта новы сумны рэкорд.
Сітуацыя па рэгіёнах наступная: Брэсцкая вобласць — 339 выпадкаў, Віцебская — 1935, Гомельская — 460, Гродзенская — 347, Мінск — 4090, Мінская вобласць — 1206, Магілёўская вобласць — 396 выпадкаў каранавіруса.
Ачунялі і выпісаны 1120 чалавек (+182, у папярэдні дзень выпісалі 169 пацыентаў).
Праведзена ўжо 130,8 тысячы тэстаў, за суткі дадаліся больш за 8 тысяч (у папярэдні дзень — каля 7 тысяч).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.