У Беларусі павышаюць кошт квіткоў на цягнікі
У Беларусі павышаюць кошт квіткоў на цягнікі. Як паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, рашэнне прынята "у рамках запланаванага павышэння рэгуляваных цэн і тарыфаў у 2022 годзе ў мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам". Пастанова пачне дзейнічаць праз пяць дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Тарыфы павялічваюцца на перавозкі пасажыраў цягнікамі гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній: на 24 капейкі ў межах аднаго тарыфнага пояса, на 31 капейку — у межах двух. Больш падрабязна — на сайце МАРГ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.