У Беларусі прыпынены футбольныя юніёрскі і юнацкі чэмпіянаты
![У Беларусі прыпынены футбольныя юніёрскі і юнацкі чэмпіянаты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dinamo03.jpg.webp?itok=xM2twJSv)
У Беларусі прыпынены футбольныя юніёрскі і юнацкі чэмпіянаты. Такое рашэнне ў чацвер прыняло кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола. Футбольныя чыноўнікі спасылаюцца на рэкамендацыі Міністэрства спорту і турызму. Таксама прынятае рашэнне пра перанос пачатку маладзёжнага чэмпіянату Беларусі сярод дзяўчат.
А вось футбольны чэмпіянат у вышэйшай лізе не прыпынены. У пятніцу стартуе трэці тур. Заўзятараў па-ранейшаму дапускаюць на матчы.
Тым часам Асацыяцыя аматарскага футбола аб'явіла пра прыпыненне сваіх гульняў.
![У Беларусі прыпынены футбольныя юніёрскі і юнацкі чэмпіянаты](/sites/default/files/paragraphs/image/tne.jpg)
![У Беларусі прыпынены футбольныя юніёрскі і юнацкі чэмпіянаты](/sites/default/files/paragraphs/image/rasklad_1.jpg)
АБФФ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.