У Беларусі расце колькасць хворых на рак малочнай залозы

У Беларусі расце колькасць хворых на рак малочнай залозы, паведамляе БелаПАН. Паводле звестак Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, штогод такое захворванне атрымліваюць да 3 700 чалавек. У 1970-я гады было меней за 800 выпадкаў штогод. За апошнія пяць год тэмпы росту знізіліся, але ж меней хворых на рак малочнай залозы ў Беларусі не стала. Медыкі адзначаюць, што большая частка такіх выпадкаў сустракаецца ў Мінску. Гараджане ўвогуле хварэюць часцей за вяскоўцаў. Прычына росту колькасці захворванняў у тым, што жанчыны сталі пазней нараджаць, карміць грудзямі і ўвогуле пагоршылася экалогія. Апроч таго, фактарам рызыкі для развіцця рака з’яўляецца наяўнасць такой хваробы ў блізкіх сваякоў, фізічныя траўмы, стрэсы, атлусценне, недахоп вітамінаў і шэраг хваробаў абмену рэчываў.

Зрэшты, смяротнасць ад раку малочнай залозы значна знізілася. У 1994 годзе ад яго памірала кожная восьмая пацыентка, а ў 2009 — толькі 5% пацыентаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі