У Беларусі распрацавалі зброю для “людзей у цывільным”

У Беларусі распрацавалі зброю для “людзей у цывільным”

У Беларусі распрацавалі кампактны пісталет для аператыўнікаў. Мадэль зброі ПСН-В распрацоўкі кампаніі “Белспецзнештэхніка” прадстаўленая на выставе MILEX-2017, паведамляе БЕЛТА. Паводле канструктараў зброі, такі пісталет прыстасаваны для нашэння пад лёгкай цывільнай формай адзення.

Такая зброя адпавядае габарытам расійскай мадэлі ПСМ, але мае ў паўтара разы буйнейшы калібр — 9 мм супраць 5,45 мм. У беларускага пісталета ствол размяшчаецца нізка адносна далоні,што змяншае падкіданне. А за кошт правільнага суадносін ствала і затвора аддача ўспрымаецца мякчэй.

Ідэя стварыць пісталет існавала ўжо даўно, аднак увасобілі яе толькі цягам апошняга года. Зброя ўжо прайшла спробныя стрэльбы. Наперадзе праверка на трываласць (пісталет павінен без паломак адстраляць не менш за 5 тыс. разоў) і дзяржаўныя выпрабаванні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі