У Беларусі сетка платных дарог павялічыцца амаль на 70%

Сетка платных дарог у Беларусі павялічыцца да 2020 года да 2 тысяч кіламетраў. На сённяшні дзень працягласць платных аўтадарог у нашай краіне складае 1189 км. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Яўген Ракала.

Сёлета сетка платных дарог, аб'яднаных сістэмай BelToll, будзе павялічана больш чым на 300 кіламетраў. Электронная сістэма можа пачаць дзейнічаць на ўчастку трасы М5 Жлобін — Гомель, які прайшоў рэканструкцыю, участках трасы Р23 Мінск — Мікашэвічы і дарогі Р21 Віцебск — мяжа Расіі, інфармуе БЕЛТА.

БелаПАН дадае, што паводле новай дзяржпраграмы за 2015-2019 гады прадугледжана рэканструяваць і пабудаваць каля 1158 кіламетраў рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і 2213 пагонных метраў мастоў і пуцеправодаў. Да 2020 года запланавана выканаць капітальны рамонт 1600 кіламетраў рэспубліканскіх аўтадарог.


Хто пацярпеў з-за сістэмы аплаты дарог у Беларусі?

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі