У Беларусі створаць выхаваўчы цэнтр замест дзіцячай калоніі

У Беларусі створаць выхаваўчы цэнтр замест дзіцячай калоніі

Замест дзіцячай калоніі ў Беларусі павінен з'явіцца выхаваўчы цэнтр. Такая ідэя была агучаная на пасяджэнні чальцоў грамадскага савета пры МУС, якое прайшло 25 кастрычніка ў Магілёве, перадае БЕЛТА.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паведаміў, што за аснову возьмуць працу падобнага цэнтра ў Бранску. У такіх установах для дзяцей ствараюць умовы, якія спрыяюць перавыхаванню і атрыманню адукацыі. Таксама плануецца выкарыстоўваць у новым цэнтры так званыя сацыяльныя ліфты: будзе выкарыстоўвацца паэтапнае зніжэнне тэрміну або замена жорсткага пакарання больш мяккім.

Начальнік дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка лічыць, што сёння адна з галоўных задач — не дапусціць, каб злачыннасць станавілася больш маладой. "Дзеці, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах, не павінны ўтрымлівацца з дарослымі і праходзіць так званыя турэмныя ўніверсітэты. Пасля гэтага вельмі складана пераламаць складзеную крымінальную псіхалогію", — падкрэсліў ён.

Па словах Дарошкі, усе пытанні па стварэнні выхаваўчага цэнтра плануецца вырашыць у 2017-2018 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі