У Беларусі сёння афіцыйна запускаюць АЭС

БелАЭС / officelife.media
БелАЭС / officelife.media

7 лістапада ў Беларусі афіцыйна запусцяць АЭС. На адкрыццё прыедзе Аляксандр Лукашэнка, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.

Лукашэнка даручыць падняць электрычную магутнасць энергаблока да 400 МВт. Паступова магутнасць энергаблока павысіцца да праектнай – 1190 МВт. Першы энергаблок улады плануюць увесці ў прамысловую эксплуатацыю ў першым квартале 2021 года.

Таксама Лукашэнка сёння сустрэнецца з працоўным калектывам і будаўнікамі станцыі.

Нагадаем, Беларусь пабудавала АЭС побач з Астраўцом ў Гродзенскай вобласці за кошт расійскага крэдыту. Станцыя складаецца з двух энергаблокаў, агульная магутнасць – 2,4 тыс. МВт. Плануецца, што БелАЭС зможа вырабляць 18 млрд кВт⋅ч электраэнергіі ў год.

7 жніўня на першым энергаблоку Беларускай АЭС пачалася загрузка ядзернага паліва. 11 кастрычніка запусцілі ланцуговую рэакцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі