Выдавец: у Гары Потэры шукаюць заклікі да звяржэння ўлады. Мытня абвяргае
У Беларусі ў кнізе пра Гары Потэра шукаюць "заклікі да звяржэння існуючай улады". "Верх ідыятызму", — піша пра гэта інцыдэнт на мытні выдавецтва "Янушкевіч".
Гаворка пра другую кнігу Джаан Роўлінг з суперпапулярнай серыі — "Гары Потэр і Таемная зала". Яна выйшла на беларускай мове.
Вось як пракаментаваў Еўрарадыё сітуацыю выдавец Андрэй Янушкевіч:
“Гэты ліст мы выстаўляем ад выдавецтва. Насамрэч гэта даволі стандартная працэдура. Але я нават не ведаю як сказаць. Канешне гэта фармалізм. Раз гэта кніга, то прадастаўце нам такія гарантыі. Бо мне здаецца, што гэтую кнігу ўсе ведаюць. Нават тут.
Такія лісты не трэба заўсёды рабіць, гэта па запатрабаванні мытні. А цяпер такія часы, што напэўна яны ад усіх кніжных выданняў такое патрабуюць. Але я дакладна не ведаю. Просто такая кніга, якая ўсім вядомая і тут такі фармальны падыход, які перамагае”.
Дзяржаўны мытны камітэт абвяргае, што яны запытвалі такі дакумент у выдавецтва "Янушкевіч":
"Звароты дадзенага выдавецтва ў мытныя органы Беларусі не было. Ніякіх такіх дакументаў мы не запытвалі ў выдавецтва Янушкевіч. І таксама дапоўню, што ніякіх зменаў у мытнае заканадаўства намі не ўнесена", — патлумачыла Еўрарадыё прэс-сакратарка Мытнага камітэта Кацярына Шкурдзюк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.