У Беларусі ўпершыню прызналі "экстрэмісцкай" старонку ў linktr.ee

Гэта нават не сацсетка

Гэта нават не сацсетка / instrumentary.com

У Беларусі ўпершыню прызналі "экстрэмісцкай" старонку ў linktr.ee. Яна належыць стэндап-коміку Міхасю Ільіну.

Гэта нават не сацсетка, а сэрвіс, дзе можна размяшчаць спасылкі на іншыя сайты: на яе нельга падпісацца, а ставіць "лайк" няма дзе.

На сваёй старонцы ў linktr.ee Ільін размяшчае спасылкі на продаж квіткоў на свае канцэрты.

Акрамя старонкі на гэтым сэрвісе суд Чыгуначнага раёна г. Гомеля таксама прызнаў "экстрэмісцкімі" Instagram і TikTok Ільіна. Варта адзначыць, што на старонцы коміка ў Twitter суд "экстрэмізму" не знайшоў, а гэта самая папулярная і актыўная з яго сацсетак.

В Беларуси впервые признали "экстремистской" страницу в linktr.ee

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі