У Беларусі ўстанавілі памеры дыферэнцыраваных даплат бюджэтнікам

У Беларусі ўстанавілі памеры дыферэнцыраваных даплат бюджэтнікам

У Беларусі ўстанавілі памеры штомесячных дыферэнцыраваных даплат бюджэтнікам і работнікам арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі і якіх прыраўнялі па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

БЕЛТА нагадвае, што Саўмін сваёй пастановай устанавіў з 1 студзеня тарыфную стаўку першага разраду ў памеры 295 тысяч рублёў, а з 1 лютага — штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты бюджэтнікам, якія тарыфікуюцца 1-17 разрадамі, у памерах 86-75 тысяч рублёў. Мінпрацы якраз і даручалася ўстанавіць канкрэтныя памеры, што і было зроблена: з 1-га да 6-га разраду — 86 тысяч рублёў, з 6-га да 10-га разраду — 80 тысяч, з 10-га да 17-га разраду — 75 тысяч, па 17-м разрадзе — 75 тысяч рублёў.

Спецыялісты адзначаюць, што штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты не ўтвараюць стаўку (аклад) і не ўлічваюцца пры вылічэнні прэмій, надбавак і іншых выплат (стымулюючага і кампенсавальнага характару).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі