У Беларусі ўжо дзейнічае дакумент аб парадку абмежавання доступу да сайтаў

З сённяшняга дня набыло моц "Палажэнне аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт". Дакумент прынялі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта і Мінсувязі па ўзгадненні з Мінінфармацыі.

Пытанні і адказы: Як у Беларусі будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў

У дакуменце прапісаны парадак таго, як улады будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў ці іх частак. Калі чыноўнікі высветляць, што для доступу да закрытых сайтаў выкарыстоўваюцца ананімайзеры і праграмы кшталту Tor, яны дададуць ідэнтыфікатары гэтых сайтаў у спіс абмежаванага доступу.

Уладальнік сайта мае права звярнуцца ў Мінінфарм, каб аднавіць доступ да свайго рэсурсу. Цягам месяца чыноўнікі могуць разглядаць гэтае рашэнне.

Абмежаваць доступ да асобнага акаўнта ў Facebook — маларэальна

Заблакаваць Tor і проксі-серверы можна лёгка

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі