У Беларусі “з аграгарадкамі разабраліся”, пачнуць з’яўляцца “вёскі будучыні"

У Беларусі “з аграгарадкамі разабраліся”, пачнуць з’яўляцца “вёскі будучыні"

У Беларусі з’явяцца “вёскі будучыні”. Пілотныя праекты па іх стварэнні будуць адпрацоўвацца ва ўсіх абласцях нашай краіны. Пра гэта ў чацвер заявіў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы. Ён выступаў з дакладам перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і чальцамі Савета Рэспублікі.

“З аграгарадкамі мы разабраліся, час прыступіць да рэалізацыі праекта “Вёска будучыні”, — сказаў Русы. З яго слоў вынікае, што “вёскі будучыні” будуць стварацца на аснове аграгарадкоў.

Таксама ў сваім выступе Міхаіл Русы гаварыў пра тое, што ў наступным годзе ў сельскай гаспадарцы сярэдні заробак мусіць дасягнуць 700 рублёў. У 2018-м плануецца сабраць 10 млн тон збожжа, і гэта без уліку кукурузы. Экспарт сельгаспрадукцыі да 2020 года збіраюцца павялічыць да 7 млрд долараў, па выніках 2017-га ён дасягне $4,9 млрд.

Згадаў першы намеснік прэм’ера і праблему маладых спецыялістаў. 50% з іх пасля адпрацоўкі па размеркаванні з’язджаюць ці на іншае месца працы, ці ўвогуле змяняюць спецыяльнасць.

У Беларусі “з аграгарадкамі разабраліся”, пачнуць з’яўляцца “вёскі будучыні"
Міхаіл Русы. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі