У Беларусі за год прадалі 112 тысяч тон шакаладу

У Беларусі за год прадалі 112 тысяч тон шакаладу

За 2015 год у Беларусі прадалі 112 тысяч тон шакаладу і іншых кандытарскіх вырабаў, з іх 78 тысяч тон — айчыннай вытворчасці. Пры гэтым на знешні рынак пастаўлена 12,5 тысячы тон шакаладу і шакаладных вырабаў, пераважная большасць з якіх пайшла ў Расію.

Такія дадзеныя Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў да Сусветнага дня шакаладу, перадае БЕЛТА.

Асноўнымі вытворцамі шакаладных ласункаў у Беларусі з’яўляюцца фабрыкі “Камунарка”, “Спартак”, “Першая шакаладная фабрыка”, “Красный пищевик”, “Іўкон”, “Міхаэла” і “Монтбрук”.

Найбольш вядомай прадукцыяй лічыцца шакалад “Любімая Алёнка”, “Мішка на паляне”, “Чырвоны капялюшык”, “Птушынае малако”.

Сусветны дзень шакаладу адзначаецца 11 ліпеня. Лічыцца, што радзіма гэтага ласунку — Францыя, таму не дзіўна, што менавіта французы ў 1995 годзе прапанавалі адзначаць такі дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі