У Беларусі зафіксавалі тры выпадкі захворвання на брушны тыф

У лістападзе ў прыватным інтэрнаце Падольска адбылася ўспышка брушнога тыфу. Сярод іншых заразіліся дзве жыхаркі Брэсцкай вобласці. Цяпер яны лечацца ў інфекцыйнай бальніцы. Акрамя таго, брушны тыф быў дыягнаставаны ў жыхара Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, які таксама знаходзіўся ў Падольску, інфармуе БелаПАН.



Адзначым, што апошні раз гэтае інфекцыйнае захворванне было зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці 14 гадоў таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі