У Беларусі захаваецца халоднае і дажджлівае надвор’е

У Беларусі захаваецца халоднае і дажджлівае надвор’е

У Беларусі захаваецца халоднае і дажджлівае надвор’е. Як піша ў Facebook Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, на аўторак, 5 верасня, прагназуюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Ападкі магчымыя амаль па ўсёй Беларусі. Сіноптыкі аб’явілі пра аранжавы ўзровень небяспекі. На працягу сутак чакаецца ад +10 да +16 градусаў, удзень на поўдні — да +18.

У сераду, 6 верасня, практычна па ўсёй краіне пройдуць дажджы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 6-12 градусаў с знакам плюс, удзень — 10-16 цяпла.

У чацвер, 7 верасня, удзень дажджы зноў прагназуюцца па ўсёй Беларусі. Уначы чакаецца ад +5 да +11 градусаў, удзень — ад +10 да +17 градусаў.

У пятніцу, 8 верасня, зноў жа па ўсёй краіне магчымыя ападкі. У начныя гадзіны прагназуюцца 6-12 цяпла, у дзённыя — 12-19 градусаў.  

Пацяплее толькі на выхадных, аднак ападкі не спыняцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі