У Беларусі затрымалі "тэрарыстаў", якія спадзяваліся перабрацца ў Германію
Адзін з затрыманых у Беларусі
У Беларусі затрымалі "тэрарыстаў", якія спадзяваліся перабрацца ў Германію. Цяпер жа іх чакае экстрадыцыя на радзіму — ў Таджыкістан, дзе будзе суд, паведамляе тг-канал сілавікоў.
Сцвярджаецца, што затрыманыя двое членаў арганізацыі "Джамаат Ансарулох" (яна ўваходзіць у склад тэрырыстычнай "Ісламскай Дзяржавы"), члены якой здзейснілі тэракт у Расіі ў "Крокус Сіці Хол". Затрыманне праводзіў ГУБАЗіК. Пэўны час замежнікаў шукалі ў РБ — інфармацыя пра іх была атрыманая ад спецслужбы Таджыкістана і ФСБ РФ. Разам з тэрарыстамі затрымалі людзей, якія абяцалі дапамагчы ім нелегальна патрапіць у ЕС.
На відэа сілавікоў відаць, што затрыманне адбылося ў кватэры. У ім удзельнічалі байцы САХР.
Пазней стала вядома, што затрыманым па 23 гады. Яны падазраюцца ў падрыхтоўцы да тэрактаў у Таджыкістане. Іх ужо перадалі праваахоўнікам з Таджыкістана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.