У Беларусі збанкрутавала яшчэ адна гандлёвая сетка
SuomiKids
Эканамічны суд пачаў вытворчасць па справе кампаніі "Суомітрэйд", якой належаць крамы SuomiKids.
Кампанія пастаўляла ў Беларусь дзіцячае адзенне брэндаў Reima, Lassie, Kerry, Superfit, Boboli і іншых.
Таксама яна збіралася развіваць уласны брэнд bOOber.
Але цяпер кампанія вінная крэдыторам каля 1,9 млн рублёў, піша @officelife_media. Частка пазыкі ўтварылася праз няўдалы выхад на рынак токенаў, праз якія "Суомітрэйд" збіралася ў 2021 годзе прыцягнуць у развіццё бізнесу 200 тысяч рублёў і $100 тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.