У Беларусі збіраюцца стварыць алкагольны холдынг

У Беларусі на базе адкрытага акцыянернага таварыства "Мінск Крышталь" плануецца стварыць алкагольны холдынг. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Станіслаў Іодзіс. Паводле яго слоў, у холдынг могуць увайсці прадпрыемствы, якія вырабляюць каля 60% усяго алкаголю ў нашай краіне. Называюцца заводы з Гомеля, Мазыра, Гродна, Брэста, Віцебска і Клімавічаў.

Іодзіс падкрэслівае, што ўвесь свет ідзе па шляху глабалізацыі. Узбуйненне дазваляе канкураваць з найбуйнейшымі гульцамі сусветнага алкагольнага рынку, у тым ліку расійскімі і казахстанскімі. А вось на перспектыву стварэння адзінага алкагольнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза гендырэктар "Мінск Крышталь" глядзіць скептычна, інфармуе БЕЛТА.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі