У Беларусі значна знізілася колькасць дзяцей

Згодна з інфармацыяй Белстату, на 1 студзеня 2014 года ў Беларусі жыло 1 мільён 761 тысяча дзяцей, або 18% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. 14 гадоў таму было 2 мільёны 391 тысяча 900 дзяцей.


Такое заўважнае скарачэнне колькасці дзяцей звязанае з падзеннем нараджальнасці ў 1990-я гады.



У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2012-2016 гады. На сёння з 23 тысяч дзяцей-сірот у інтэрнатах жывуць толькі каля 5 тысяч, астатніх уладкоўваюць у прыёмныя і апякунскія сем’і, а таксама дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.



Унесеныя змены ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях, якія ўводзяць адказнасць бацькоў за знаходжанне іх дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы. Таксама адзначаюцца поспехі ў беларускай медыцыне, якія прывялі да значнага зніжэння смяротнасці немаўлят. У 2013 годзе каэфіцыент смяротнасці немаўлят быў 3,4 на 1000 жыванароджаных, што адпавядае паказнікам у краінах Заходняй Еўропы. Удвая знізіўся і каэфіцыент смяротнасці дзяцей да 5 гадоў (цяпер гэта 4,6 на тысячу народжаных), інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі