У Беларусі зноў праходзіць акцыя “Ноч музеяў”

Беларусь чарговым разам далучылася да міжнароднай “Ночы музеяў” — сёння, 16 траўня ўвечары і ўначы большасць музеяў краіны адыняцца для наведнікаў і прадставяць разнастайныя забаўляльныя праграмы. Акцыя традыцыйна прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, які адзначаецца 18 траўня.

Зрэшты, ёсць музеі, якія сёлета адмянілі акцыю, або ссунулі яе на некалькі дзён пазней.

Куды схадзіць у "Ноч музеяў" (праграма і карта)

Наведнікі, якія захочуць патрапіць у выставачныя ўстановы, могуць убачыць не толькі экпазіцыі, але і разнастайныя шоў, якія служаць папулярызацыі музеяў. Некаторыя ўстановы робяць уваход бясплатным, або з вельмі сімвалічнай платай, як, напрыклад, дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, уваход у які будзе каштаваць у “Ноч музеяў” усяго тысячу рублёў. Але ў некаторых музеях квіткі на акцыю нятанныя — у Нацыянальным гістарычным музеі яны каштуюць ад 110 да 190 тысяч.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі