У Беларусі зрабілі гель для душу з водарам баршчу
Гелі для душа
Гелі для душу з незвычайнымі водарамі выпусціў беларускі вытворца касметыкі Liv Delano, заўважыў citydog.io.
Напрыклад, цяпер можна купіць гель для душа з водарам баршчу або гарбузовага супу — за 4,5 рубля. Агулам у лінейцы Superfood налічваецца шэсць водараў — ёсць як незвычайныя (напрыклад, тамат і буракі), так і прывычныя (трускаўкі і какос).
Паводле вытворцаў, гель з пахам буракоў і тамата "дорыць новыя эмоцыі і выдатны настрой". А гель з гарбузом і імбірам яны называюць "фантазійным водарам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.