У беларускай алімпійскай дэлегацыі няма выпадкаў заражэння наравірусам
На зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане сённ адбылася чарговая працоўная нарада кіраўнікоў медслужбаў спартыўных дэлегацый. Сярод іншага абмяркоўвалася і праблема наравірусу на Гульнях. У беларускай зборнай выпадкаў заражэння наравірусам няма, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Гэты вірус, вядомы раней як "вірус снежных гор", налічвае каля 50 гадоў. Кіраўнік медчасткі беларускай дэлегацыі Генадзь Загародны ўдакладніў, што захворванне з'яўляецца эндэмічным. Дастаткова аднаго чалавека ў калектыве, каб заразіць усіх астатніх.
Загародны кажа, што інфекцыя перадаецца пераважна пры кантакце з носьбітам, таму вельмі важна мець чыстыя рукі. Беларускія спартоўцы папярэджаныя наконт гігіенічных нормаў у сувязі з рызыкай вірусных захворванняў.
Ва ўсіх аб'ектах Алімпійскай вёскі арганізатары Гульняў ўсталявалі санітайзеры, у тым ліку ў пункце харчавання атлетаў. Таксама яны прынялі адпаведныя каранцінныя меры, каб знізіць рызыку заражэння наравіруснай інфекцыяй. Валанцёрам ужо два дні абмежаваны доступ у Алімпійскую вёску.
На сёння пацверджаныя 199 выпадкаў захворвання на наравірус. Пяць новых фактаў зафіксаваныя ў Пхенчхане і Канныне. Пад карантынам знаходзяцца 45 чалавек, астатнія вярнуліся да працы.