У беларускіх школах могуць адмовіцца ад сняданкаў

Замест сняданкаў дзецям прапануюць абеды / sb.by
Замест сняданкаў дзецям прапануюць абеды / sb.by

Міністэрства адукацыі спрабуе рэфармаваць сістэму школьнага харчавання і запускае пілотны праект. У ім удзельнічаюць 20 школ. Тут вырашылі адмовіцца ад сняданкаў, а замест іх прапанаваць дзецям абеды. Аб праекце расказалі ў эфіры СТВ.

У Міністэрстве палічылі, што дзеці часта прыходзяць у школу, ужо паснедаўшы, таму і не хочуць есці ў школе.

"Калі ён пачынае харчавацца пасля першага і адразу пасля другога ўрока, жаданне паесці ў яго невялікае. Зусім іншая справа —харчавацца пасля трэцяга, чацвёртага ўрока", — кажа дырэктар адной са школ, якая ўдзельнічае ў праекце, Уладзімір Маціеўскі. Па яго словах, абеды будуць "і па фінансавых пытаннях, і па натуральных нормах больш важкія".

Нагадаем, пытанне школьнага харчавання гэтай восенню абмяркоўвалася ва ўрадзе. Праблема — у вялікай колькасці адходаў, якія застаюцца ў школьных сталовых. Дзеці часта скардзяцца, што ім нясмачна. Так, у школах Гомельскай вобласці колькасць харчовых адходаў у некаторых школьных сталовых дасягае 75% ад аб'ёму прыгатаванай ежы. Пра гэта пісаў "Медыцынскі веснік".

У рамках эксперыменту плануецца таксама правесці анкетаванне школьнікаў. Дзяцей распытаюць пра тое, якія стравы ім падабаюцца, а якія — не. Праект стартуе пасля Новага года, спецыялістам яшчэ трэба распрацаваць абноўленае меню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі