Урад Беларусі зоймецца школьнымі абедамі

У школьнай сталовай / proftorg-grodno.by
У школьнай сталовай / proftorg-grodno.by

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прапанаваў ураду вырашыць праблему школьных абедаў. Паводле яго слоў, да якасці і арганізацыі школьнага харчавання назапасілася шмат пытанняў.

"Навучэнцам нярэдка прапануюцца загадзя нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы. Дзеці іх проста не ядуць", — заявіў Галоўчанка.

Кіраўнік урада адзначыў, што "у большасці развітых краін пытанне забеспячэння школьнікаў і дашкольнікаў якасным харчаваннем прыроўнены да пытанняў нацыянальнай бяспекі". Бо тое, што ядуць дзеці, адбіваецца на іх здароўе. У рацыёне павінна быць менш булачак, чыпсаў, прысмакаў, газіроўкі, больш гародніны і садавіны. Але спроба скарэктаваць школьнае меню на карысць здаровага харчавання праблему не вырашыла – атрымалася непрыгожа і нясмачна. У выніку пасля школьных сняданкаў і абедаў утвараецца вялікая колькасць адходаў. Пры тым што ў школах сілкуюцца каля 1,1 млн дзяцей.

Пра тое, што ў школах трэба разнастаіць рацыён харчавання і абнавіць меню, перад нарадай ва ўрадзе гаварыў і міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі