У Беластоку з’явіцца сквер Вольнай Беларусі

"Будзе раздражняць рэжым Лукашэнкі" / racyja.com
"Будзе раздражняць рэжым Лукашэнкі" / racyja.com

У Беластоку з’явіцца сквер Вольнай Беларусі. За гэта аднагалосна прагаласавалі ў гарадскім савеце. Як піша racyja.com, сквер узнікне на вуліцы Электрычнай побач з генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь. Такім чынам мясцовыя ўлады выйшлі са складанай сітуацыі, да якой прывяло рашэнне, прынятае гарсаветам у верасні 2022-га. Тады назву Вольнай Беларусі далі адрэзку вуліцы Электрычнай, але мясцовыя жыхары выступілі супраць. Сёлета суд прызнаў рашэнне гарадскога савета неправамоцным.

На закладанне скверу не трэба атрымліваць згоды жыхароў. "Гэта найлепшае выйсце ў гэтай сітуацыі, якое і так, безумоўна, будзе раздражняць рэжым Лукашэнкі", — напісаў з гэтай нагоды ў сваіх сацсетках намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі.

Менавіта на вуліцы Электрычнай каля генконсульства РБ беларуская дыяспара Беластока ладзіць акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі