У Берліне святары правялі службу з "лазернымі" мячамі ў руках (фота)
У Берліне святары правялі службу з "лазернымі" мячамі ў руках. Адна з пратэстанцкіх цэркваў нямецкай сталіцы зрабіла паралелі паміж Бібліяй і сюжэтам "Зорных войнаў". Як піша газета "Berliner zeitung", служба была праведзена "па матывах" кінасагі. Святары аналізавалі ўчынкі герояў, супрацьстаянне дабра і зла. У гэты час на аргане выконвалася музыка з "Зорных войнаў".
Некаторыя з вернікаў прыйшлі ў царкву ў касцюмах персанажаў з папулярнага фільма.
Фота: Reuters