У бліжэйшыя дні ў Беларусі будуць ісці моцныя дажджы

У бліжэйшыя дні ў Беларусі будуць ісці моцныя дажджы

23-24 жніўня ў Беларусі чакаюцца вельмі моцныя дажджы, сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

“У сувязі с тым, што праз тэрыторыю Беларусі праходзяць актыўныя атмасферныя франты, 23 жніўня чакаюцца даволі інтэнсіўныя дажджы на ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах краіны, — гаворыць Еўрарадыё кіраўнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Белгідраметцэнтра Аляксандр Бяганскі. — 24 жніўня ў цэнтральных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны таксама чакаюцца моцныя дажджы, а ў асобных раёнах вельмі моцныя. На большай частцы тэрыторыі будзе моцны вецер з парывамі 15-22 метры за секунду”.

Нягледзячы на тое, што пачатак тыдня даволі халодны і воблачны, сіноптыкі пераконваюць, што пра пачатак восені казаць пакуль рана. Бліжэй да выходных пацяплее, тэмпература паветра прагназуецца вышэй за 25 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі