У Брэсце адбылася творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым (фота)

"Імёны свабоды" —  гэта зборнік гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды ХVIII —  XXI ст. Цяпер кніга змяшчае аповеды Арлова пра 300 асобаў, без якіх, на думку аўтара, не было б краіны Беларусь.

У трэцяе, дапоўненае выданне дадаліся імёны Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і іншых славутых беларусаў, якіх ужо няма сярод нас.

"Мне ўвогуле хочацца казаць пра новае выданне, як пра новую кнігу. Значная частка —  гэта аповеды пра новых герояў, якіх не было ў папярэдніх выданнях... Радасць ад выхаду гэтай кнігі ў мяне змяшаная са смуткам, бо сярод дзесяткаў новых герояў мае калегі, сябры, знаёмыя —  людзі, якіх ведала ўся Беларусь", —  распавядае Еўрарадыё Уладзімір Арлоў.

Прэзэнтацыя, якую наведалі больш за 50 чалавек, адбылася 4 красавіка ў культурным цэнтры "Грунтоўня". Брэст, дарэчы, стаў першым горадам, які пабачыў новыя "Імёны свабоды".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі