У Брэсце дэсантнікі пры падтрымцы авіяцыі будуць фарсіраваць Мухавец
У Брэсце ў рысе горада дэсантнікі пры падтрымцы авіяцыі будуць фарсіраваць Мухавец. Пра запланаваныя на чацвер, 26 траўня, кантрольна-тактычныя заняткі паведаміў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Як ён піша ў Telegram, падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый будуць адпрацоўваць узаемадзеянне з авіяцыяй (у вучэннях паўдзельнічаюць верталёты і штурмавікі).
Адпрацоўка дэсантнікамі фарсіравання воднай перашкоды пачнецца а 11-й гадзіне ў раёне Цэнтра маладзёжнай творчасці. Рагачук папярэджвае гараджан, што там "будзе сканцэнтравана вялікая колькасць ваеннага транспарту". Ён заклікае жыхароў Брэста не непакоіцца.
Пасля кантрольна-тактычных заняткаў на Мухаўцы дэсантнікі адправяцца на палігон "Брэсцкі" "для вырашэння далейшых задач".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.