У Брэсце паказалі скульптуру ваяводы, які абараніў горад у 1282 годзе
Скульптары і іх скульптура / sb.by
1 сакавіка ў Музея горада Брэста паказалі скульптуру ваяводы Ціта, які абараніў горад у 1282 годзе. Яе выканалі мясцовыя скульптары Алеся Гуршчанкова і Павел Герасіменка.
Ціт — гістарычная асоба. Ён арганізаваў абарону горада ад нападу з Мазавецкага ваяводства (цяперашняя тэрыторыя Польшчы), адбіў палонных і вярнуў нарабаванае.
Як выглядаў ваявода, невядома, таму скульптары папрацавалі "над стварэннем гістарычнага вобраза". Ім спатрэбілася два месяцы. Скульптура зроблена з палімернага матэрыялу, таніраванага пад бронзу. З 2 сакавіка яе змогуць убачыць наведвальнікі музея.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.