У Брэсце развіталіся з прадпрымальнікам Віктарам Чайкоўскім (фота)
Правесці яго ў апошні шлях прыйшлі каля двухсот чалавек.
З Мінска прыехалі старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка і былы кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус. Было шмат кветак, вянкоў, развітальныя прамовы.
Пахавалі Віктара Чайкоўскага на гарадскіх могілках.
Нагадаем, 46-гадовы лідар прадпрымальніцкага руху з Брэста памёр у Мінску пасля штатнай аперацыі на сятчатцы вока. Афіцыйны дыягназ — сардэчная недастатковасць. Паплечнікі Чайкоўскага патрабуюць праверыць абставіны яго раптоўнай смерці.