У Брэсце ўшанавалі расійскі флот
9 лютага ў Расіі згадвалі расійска-японскую вайну 1905 г. Карэспандэнт Еўрарадыё знайшоў помнік удзельнікам Цусімскай бітвы ў сухапутным беларускім Брэсце.
Для помніка, усталяванага каля 10 гадоў таму назад, у агароджы Брацкай царквы зрабілі адмысловую нішу.
Ля помніка вісіць дошка з раскладам усіх расійскіх марскіх святаў.
Краязнавец і праваабаронца Ўладзімір Вялічкін сказаў “Еўрарадыё”: – Я дык наогул пацыфіст. Але калі ставіць такі помнік, дык яго заслугоўваюць маракі Пінскай флатыліі.
Нядаўна мясцовая газета з дэмакратычным іміджам пісала пра расійскую дынастыю
Касатонавых (каля дзясятка ваенных маракоў у асноўным адміральскага рангу і адзін хакеіст) Адзін з Касатонавых у чыне капітана П рангу асеў якраз у беларускім Брэсце. Некаторыя звязваюць увасобленую ля брэсцкай царквы расійскую ваенна-марскую славу якраз з гэтым актыўным пенсіянерам.
Здымкі Юльяна Навуміка