У Брэсце затрымалі ўдзельніка акцыі супраць заводу АКБ

У Брэсце затрымалі ўдзельніка акцыі супраць заводу АКБ

У Брэсце людзі ў цывільным затрымалі ўдзельніка акцыі супраць заводу АКБ. Чарговая сустрэча праціўнікаў будаўніцтва завода пад Брэстам 3 траўня сабрала каля 200 чалавек, паведамляе tut.by. 

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі на плошчу Леніна ў ахоўных масках. Каля 13.00 яны прайшлі калонай па цэнтральных вуліцах Брэста, скандуючы "Свабоду актывістам", "Не заводу АКБ", "Чыноўнікаў на нары" і "Лукашэнка сыходзь".

Калі людзі разышліся, на вуліцы Будзёнага людзі ў цывільным падбеглі да мужчыны, які падчас шэсця нёс сцяг Брэста. Яго спынілі, пасадзілі ў мікрааўтобус і звезлі.

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, месца знаходжання затрыманага пакуль не вядома. 

10 красавіка стала вядома, што акумулятарны завод "АйПаўэр" прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Гараджане больш за два гады змагаюцца супраць яго будаўніцтва: яны лічаць, што гэта шкодная вытворчасць, якая негатыўна паўплывае на экалагічную сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі