У Брэсце затрымлівалі журналістаў Станіслава Коршунава і Максіма Хлябца

Плакат ля будынка Кастрычніцкага РУУС Мінска падчас акцыі ў падтрымку журналістаў 4 верасня 2020 года / Еўрарадыё
Плакат ля будынка Кастрычніцкага РУУС Мінска падчас акцыі ў падтрымку журналістаў 4 верасня 2020 года / Еўрарадыё

29 лістапада падчас Маршу суседзяў у Брэсце былі затрыманыя журналіст "Брэсцкай газеты" і TUT.BY Станіслаў Коршунаў і кіраўнік брэсцкай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Максім Хлябец. Машыну, у якой ехалі рэпарцёры, спыніў аўтамабіль ДАІ з мігцелкай. Іх адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе склалі пратаколы аб затрыманні, паведамляе гарадскі часопіс "Бінокль". Пазней абодвух адпусцілі.

Характэрна, што 20 лістапада Максім Хлябец выйшаў з мясцовага ізалятара пасля 15-ці сутак арышту, якія атрымаў за сваю працу. 

На дадзены момант за кратамі застаюцца 10 журналістаў. Гэта Марына Кастылянчанка, Андрэй Рабчык, Андрэй Шаўлюга, Кацярына Андрэева, Кацярына Барысевіч, Дар'я Чульцова, Аляксандра Квіткевіч, Максім Лаўрэцкі, Ігар Галляш, Яўген Мікалаевіч.

Upd. У Мінску знікла журналістка выдання "Новы Час" Яна Трусіла. Яе тэлефон адключаны. Роўна два тыдні таму Яна Трусіла выйшла з-за кратаў пасля 13 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі