У Брэсцкай вобласці разбіўся ваенны самалёт Міг-29

У Брэсцкай вобласці адбылося крушэнне ваеннага самалёта. Па звестках Мінабароны Беларусі, гэта Міг-29 61-й знішчальніцкай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Лётчык катапультаваўся. Здарэнне адбылося каля 13.30. 

Як паведамляе БЕЛТА, на месца выбыла следчая група Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта. Для каардынацыі працы на месца здарэння выбыў таксама першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

Ілюстрацыйнае фота — nnm.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі