У Брэсцкай вобласці ёсць першыя ў 2016 годзе пацярпелыя ад укусаў кляшчоў
У Брэсцкай вобласці зарэгістраваныя першыя ў 2016 годзе пацярпелыя ад укусаў кляшчоў. Спецыялісты кажуць, што іх ранняй актывізацыі паспрыяла цёплае надвор'е.
Першы выпадак быў зарэгістраваны 31 студзеня ў Брэсце. Клешч укусіў 8-гадовага хлопчыка. Даследаванне паказала, што клешч быў заражаны Лайм-барэліёзам. Дзіця праходзіць лячэнне. Другой ахвярай кляшча стаў жыхар Брэсцкага раёна, які выгульваў сабаку на тэрыторыі населенага пункта. Даследаванне яшчэ не скончанае, інфармуе БЕЛТА.
Фота: ria.ru