У Бруселі чакаюць, што ў Беларусі спыняць справу супраць Каардынацыйнай рады

У Бруселі чакаюць, што ў Беларусі спыняць справу супраць Каардынацыйнай рады

У Бруселі чакаюць, што ў Беларусі спыняць крымінальную справу, распачатую супраць удзельнікаў Каардынацыйнай рады (яна была створана з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай). 20 жніўня генпракурор Аляксандр Канюк заявіў, што яе дзейнасць была накіравана "на захоп дзяржаўнай улады" і на "нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Беларусь". Сябраў рады пачалі выклікаць у Следчы камітэт.

Рэакцыю Еўрасаюза агучыла прэс-сакратар ЕС па знешнепалітычных пытаннях і палітыцы бяспецы Набіла Масалі. Яна нагадала, што Каардынацыйная рада звярнулася да ўладаў Беларусі з прапановай дыялогу. А ў адказ была распачата крымінальная справа, аднавілася запалохванне "з палітычных матываў". "Грамадзянская супольнасць і дзеючыя асобы, якія ўдзельнічаюць у абмеркаванні будучага Беларусі, павінны быць абаронены ад адвольных арыштаў і гвалту", — заявіла Набіла Масалі.

У Еўрасаюзе спадзяюцца, што афіцыйны Мінск спыніць крымінальную справу і пачне дыялог "з мэтай прасоўвання да мірнага выхаду з цяперашняга крызісу пры поўнай павазе беларускіх дэмакратычных і асноўных правоў". Брусель па-ранейшым заяўляе, што "будучыню Беларусі павінен вырашаць беларускі народ".

У Бруселі чакаюць, што ў Беларусі спыняць справу супраць Каардынацыйнай рады
facebook.com/dirk.schuebel.9

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі