У цэнтр Мінска былі выкліканыя верталёты МНС (фота, відэа)

У цэнтр Мінска былі выкліканыя верталёты МНС (фота, відэа)

Вучэнні супрацоўнікаў МНС з удзелам авіяцыі адбыліся ўдзень 23 сакавіка ў цэнтры Мінска каля Палаца спорту, паведамляе прэс-служба ведамства.
 
Паводле легенды вучэнняў, у 11:00 пасля кароткага замыкання электраправодкі загарэлася мэбля і элементы аздаблення ў памяшканнях бізнес-цэнтра на 7-м і 14-м паверхах на плошчы 100 квадратных метраў. Былі пацярпелыя стварылася пагроза людзям, пажар мог распаўсюдзіцца ў сумежныя памяшканні. 

Ратавальнікі выкарыстоўвалі вышынную тэхніка, а таксама спецыяльную пнеўматычную канструкцыю — "куб жыцця". Акрамя таго, ратавальнікі-альпіністы адпрацоўвалі спуск пацярпелага пры дапамозе альпінісцкага рыштунку.

З даху будынка пацярпелых забіралі верталёты МНС. "Такі спосаб транспарціроўкі пацярпелых лічыцца найбольш экстраным і аператыўным, і выкарыстоўваецца для вельмі цяжкіх пацярпелых, з улікам магчымасці пасадкі верталёта", — адзначае прэс-служба ведамства.

У трэніроўцы было задзейнічана 12 машын, 2 верталёты МНС, каля 60 ратавальнікаў Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, работнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння, аварыйныя службы аб'екта ды іншыя ведамствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі